50 кітайцаў-удзельнікаў паходу на Гомель паехалі на радзіму
Іх не задаволілі ўмовы працы ў Беларусі.
50 кітайцаў-удзельнікаў паходу з Добруша ў Гомель паехалі на радзіму. Іх не задаволілі ўмовы працы ў Беларусі. Пра гэта ў інтэрв'ю газеце "Комсомольская правда в Беларуси" паведаміў начальнік Дэпартамента па грамадзянстве і міграцыі МУС Аляксей Бягун.
Нагадаем, сотні кітайскіх рабочых працуюць на будаўніцтве картоннага камбінату ў Добрушы. Тры месяцы ім затрымлівалі заробкі. З-за гэтага каля 200 рабочых 2 ліпеня здзейснілі пешы паход у Гомель. Супрацоўнікі кітайскай амбасады ўгаварылі суайчыннікаў вярнуцца і паабяцалі вырашыць праблемы. Праўда, усе грошы яны атрымалі не адразу, таму нейкі час кітайцы не выходзілі на працу.
Жыхар Добруша пра кітайцаў: жывуць на фабрыцы, а іх начальства — у кватэрах
Паводле слоў Бягуна, было вырашана кітайцаў-завадатараў акцыі пратэсту не дэпартыраваць. Беларускія праваахоўнікі палічылі, што іх дзеянні нельга аднесці да грубага парушэння грамадскага парадку (кітайцы ішлі арганізаванай калонай, не стваралі аварыйна небяспечных сітуацый).
У Смалявіцкі раён прыедуць 20 тысяч кітайцаў
Фота: tut.by