7 сутак арышту за прыватны дом, пафарбаваны ў колеры БЧБ-сцяга
У Алешчы ў Полацкім раёне затрымалі сябра Свабоднага прафсаюза Беларускага, чыгуначніка Анатоля Каханчыка. За пафарбаваны ў бел-чырвона-белыя колеры ён быў асуджаны на 7 сутак адміністрацыйнага арышту. Пра гэта ў Facebook паведаміў старшыня СПБ Мікола Шарах.
Дом Каханчыка добра бачны пасажырам цягнікоў, якія праязджаюць міма. У выніку суддзя Уладзімір Бясецкі прызнаў мужчыну вінаватым у "парушэнні парадку арганізацыі ці правядзення масавых мерапрыемстваў".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.