8 лютага ў Беларусі падаражэў толькі долар
Па выніках чарговых таргоў, якія прайшлі 8 лютага на Беларускай валютна-фондавай біржы, Нацбанк вызначыў новыя курсы валют.
Курс долара ЗША чарговы раз павялічыўся — з 2,1663 да 2,1664 беларускага рубля. Курс еўра пайшоў наніз — з 2,4601 да 2,4549 рубля. Курс расійскай валюты каторы дзень запар паніжаецца: за 100 расійскіх рублёў сёння даюць 3,2817 беларускага (у чацвер 3,2835).
У параўнанні з кошыкам валют курс рубля ўмацаваўся на 0,07%.