81-гадовы жыхар Івянца прадаў стрэльбу і купіў труну, яго будуць судзіць

81-гадовы жыхар Івянца прадаў стрэльбу і купіў труну, яго будуць судзіць

81-гадовы жыхар Івянца вырашыў падрыхтавацца да смерці. Ён прадаў сваю зарэгістраваную паляўнічую стрэльбу ІЖ-58, купіў боты і труну. Цяпер яго будуць судзіць. Як інфармуе сайт mlyn.by, крымінальную справу за незаконны збыт паляўнічай агнястрэльнай гладкаствольнай зброі ўжо перадалі ў суд.

Падчас расследавання справы пенсіянер распавёў, што ў лістападзе мінулага года на рынку расіянін з Смаленскай вобласці цікавіўся, дзе можна купіць паляўнічую стрэльбу. Ён прапанаваў яму сваю, атрымаў 200 рублёў. "А навошта яна мне? — кажа жыхар Івянца. — Толькі ляжыць і ржавее". Аднак парушыў закон.

У таго ж расіяніна пенсіянер купіў за 30 рублёў боты. Пасля ў краме ён набыў труну і два крыжы.

Мужчыне пагражае штраф ці папраўчыя працы, ці арышт, а можа нават і пазбаўленне волі на 2 гады. Магчыма, суд улічыць узрост пенсіянера і жыццёвыя абставіны, і пакаранне будзе сімвалічным. Як нядаўна адбылося ў Брэсце, дзе 80-гадовую пінчанку судзілі за "незаконную прадпрымальніцкую дзейнасць" (за продаж пакетаў на рынку). Ніякай кары не было вызначана, бо "адміністрацыйная адказнасць павінна быць справядлівай і гуманнай".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі