9 студзеня ў Беларусі патаннелі долар і расійскі рубель
Па выніках таргоў, якія прайшлі 9 студзеня на Беларускай валютна-фондавай біржы, Нацбанк вызначыў новыя курсы валют.
Курс долара ЗША працягвае паніжацца — з 2,1590 да 2,1569 беларускага рубля. А вось еўра падаражэў — з 2,4709 да 2,4718 рубля. Курс расійскай валюты паменшаў: за 100 расійскіх рублёў сёння даюць 3,2166 беларускага (у аўторак — 3,2182).
У параўнанні з кошыкам валют рубель умацаваўся на 0,04%.