ААЦ атрымае дадатковае права складаць адміністрацыйныя пратаколы
Аператыўна-аналітычны цэнтр пры прэзідэнце (ААЦ) атрымае паўнамоцтвы складаць пратаколы па шэрагу артыкулаў Адміністрацыйнага кодэкса. Падрабязнасцяў пакуль няма, але загад ужо падпісаны.
ААЦ ствараўся як дзяржаўны орган, які займаецца абаронай інфармацыі, якая змяшчае дзяржаўныя сакрэты Беларусі ці іншыя звесткі, што ахоўваюцца ў адпаведнасці з заканадаўствам, ад уцечкі па тэхнічных каналах, несанкцыянаваных і ненаўмысных уздзеянняў.
Аднак пазней супрацоўнікі ААЦ атрымалі права складаць пратаколы, напрыклад, за "абразу службовай асобы" або "перашкоду правядзенню праверкі". Магчыма, цяпер ім дадуць такое права ў дачыненні да больш "народных" артыкулаў — кшталту 23.34?
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.