ААН правядзе ў Мінску касмічную канферэнцыю

Мерапрыемства арганізуе Упраўленне ААН па пытаннях касмічнай прасторы пры падтрымцы Фонду “За бяспечны свет”. Як паведамляе БелаПАН са спасылкай на прэс-службу Белдзяржуніверсітэта, гэта чацвёртая ў серыі канферэнцыя такой тэматыкі. Раней іх праводзілі ў Стамбуле (Турцыя), у Ханоі (В’етнам) і ў Сант’яга (Чылі).



Удзельнікамі канферэнцыі ў Беларусі стануць болей за 100 навукоўцаў і спецыялістаў у галіне касмічных навук з бліжняга і далёкага замежжа. Навукоўцы абмяняюцца інфармацыяй па доследных і прыкладных працах, прадэманструюць прыклады выкарыстання касмічных тэхналогій для развіцця галінаў народнай гаспадаркі сваіх краін.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі