Абаронца з ЗША Брэнан Менел стаў 11-м замежным гульцом мінскага "Дынама"
Брэнан Менел / hcdinamo.by
Амерыканскі абаронца Брэнан Менел стаў 11-м замежным гульцом мінскага "Дынама". Кантракт з клубам будзе заключаны на адзін сезон, паведамляецца на сайце hcdinamo.by.
З 2012 па 2014 год Брэнан гуляў у юнацкіх гульнях Амерыкі. Пазней перайшоў у "Ванкувер Джайнтс". У яго складзе ён правёў два сезоны ў WHL. Потым паспяхова гуляў за "Летбрыдж Харыкейнз" з гэтай жа лігі.
Пасля зорнага сезону ён трапіў у трэнінг-кэмп "Мінесоты" з НХЛ. "Дзікуны" прапанавалі яму кантракт пачаткоўца. Яшчэ два сезоны Брэнан правёў у фарм-клубе "Мінесоты" — "Аёве". З кожным годам спартсмен прагрэсаваў.
У сезоне 2019/2020 Брэнан дэбютаваў у НХЛ. Ён згуляў 5 матчаў за "Мінесоту", а большую частку сезона правёў у "Аёве": 57 гульняў, 47 (5+42) ачкоў.
Брэнан Менел стаў найлепшым распасоўшчыкам і другім бамбардзірам сярод абаронцаў усёй лігі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.