Абрынуўся казахстанскі тэнге

20 жніўня абрынуўся казахстанскі тэнге. Яго курс знізіўся больш чым на траціну і складае каля 255 тэнге за долар. Здарылася гэта ў першы ж дзень пасля пераходу на свабодны курс валюты (яго ўвялі пасля пачатку рэалізацыі новай грашова-крэдытнай палітыкі), інфармуе ВВС.

Яшчэ ўчора за долар давалі 188 тэнге. Такім чынам, менш чым за суткі долар падаражэў адразу на 67 тэнге ці на 35%.

Адзначаецца, што падзенне кошту нацыянальнай валюты Казахстана абумоўлена падзеннем цэнаў на нафту. Як вядома, эканоміка гэтай краіны моцна залежыць ад экспарту нафты. Таксама паўплывала і аслабленне расійскага рубля.

Тым часам казахі сталі актыўна скупляць валюту. Улады абяцаюць, што рэзкага павышэння цэнаў на тавары першай неабходнасці не будзе.


Фота: Fotolia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі