АБСЕ не пацвердзіла, што данбаскія баевікі адводзяць узбраенні з фронту

Намеснік кіраўніка спецыяльнай маніторынгавай місіі АБСЕ ва Украіне Аляксандр Хуг назваў абвешчаны баевікамі "ДНР" і "ЛНР" адвод гармат, калібрам менш за 100 мм, "узмоцненым перамяшчэннем узбраенняў". Па яго словах, якія перадае РБК, дзеянні сепаратыстаў нельга прызнаць доказам рэальнага адводу ўзбраенняў.

Прадстаўнік АБСЕ дадаў, што АБСЕ не можа пацвердзіць заявы сепаратыстаў. Таксама ён адзначыў, што бакі дагэтуль не заключылі ніякага пагаднення наконт таго, якія ўзбраенні, куды і да якога тэрміну павінны быць перамешчаныя.

Нагадаем, што 18 ліпеня кіраўнік так званай "Данецкай народнай рэспублікі" Аляксандр Захарчанка абвясціў аб рашэнні адвесці ад лініі судакранання бакоў ўглыб сваёй тэрыторыі ўзбраенні калібра менш за 100 мм. Кіеў, аднак, не паверыў у гэтыя словы. Прадстаўнік украінскай улады адзначыў, што раней баевікі некалькі разоў паказальна адводзілі ўзбраенні перад прадстаўнікамі АБСЕ, а потым вярталі тэхніку назад і працягвалі абстрэлы.

Фота: Reuters

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі