Аб'ём крэдытавання жыллёвага будаўніцтва скарочаны больш чым на траціну

"Аб'ём крэдытаў на будаўніцтва і набыццё жылля знізіўся на 36,1% у супастаўных цэнах. На долю крэдытных рэсурсаў, выдадзеных па льготных працэнтных стаўках двума банкамі ААТ "ААБ Беларусбанк" і ААТ "Белаграпрамбанк", прыпадала 91,9% усіх крэдытаў у жыллёвае будаўніцтва", — гаворыцца ў аналітычным аглядзе Нацбанка.



Нагадаем, на 2014 год урад запланаваў увесці ў эксплуатацыю 5 млн квадратных метраў жылля. Трэба адзначыць, што ў параўнанні з 2013 годам урадавае заданне па ўводзе жылля было зменшана на 1,5 млн кв. м. Як паведамлялася раней, у 2013 годзе планавалася пабудаваць 6,5 млн кв. м жылля, аднак па факце было здадзена ў эксплуатацыю 5,26 млн кв. м.



На думку экспертаў, зніжэнне задання па ўводзе жылля ў 2014 годзе абумоўлена недахопам сродкаў для рэалізацыі жыллёвай праграмы, паведамляе БелаПАН.
 

Фота — Fotolia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі