Ад Марціна да "Лета ў піянерскім гальштуку": якімі кнігамі цікавяцца беларусы

Популярные в Беларуси книги: Лето в пионерском галстуке, Агата Кристи, Джордж Мартин, 1984
Сярод бэстсэлераў — ПДР, але не толькі / калаж Улада Рубанава, Еўрарадыё

Янг-эдалт пра гомасексуальную закаханасць у савецкім лагеры "Лета ў піянерскім гальштуку" знік з беларускіх кнігарняў пасля занепакоенасці Мінінфарма і некалькіх дэпутатаў абаронай "традыцыйных каштоўнасцяў" і прытрымлівання (!) расійскаму закону. Пры гэтым, калі глядзець па дынаміцы пошукавых запытаў у Google, гэтая аповесць — адна з тых кніг, якой у Беларусі за апошнія 12 месяцаў цікавіліся больш за ўсё.

Якімі яшчэ кнігамі цікавяцца ў пашукавіках беларусы? Еўрарадыё вывучыла звесткі Google.

 

Ад "Я выходжу" да сачыненняў

У тэматычных запытах многія пасуюць толькі ўмоўна — напрыклад, некаторыя віды ноўтбукаў або тэмы школьных сачыненняў ("Кніга ў маім жыцці"). З саміх кніг больш за ўсё пошукавых запытаў у гугле за 12 месяцаў атрымаў "Я выходжу" — фотаальбом пратэстаў 2020-га. На жаль, прычына такой цікавасці зразумелая: праз здымкі з гэтай кнігі было затрымана нямала людзей, пазней яе выкладвалі ў адкрыты доступ, каб усе маглі праверыць і пры знаходжанні сябе на здымках — пакінуць краіну.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі