"Рэал" згуляе з "Баварыяй", "Чэлсі" — з "Атлетыка"
11 красавіка ў швейцарскім Ньёне прайшло лёсаванне паўфіналаў футбольных Лігі чэмпіёнаў і Лігі Еўропы.
У паўфінале Лігі чэмпіёнаў сустрэнуцца мадрыдскі "Рэал" з мюнхенскай "Баварыяй", а лонданскі "Чэлсі" — з мадрыдскім "Атлетыка". Матчы пройдуць 22/23 і 29/30 красавіка. Фінал турніру пройдзе ў Лісабоне 24 траўня
У паўфінале Лігі Еўропы "Севілья" згуляе з "Валенсіяй", а "Бенфіка" — з "Ювентусам". Паўфінальныя сустрэчы Лігі Еўропы пройдуць 24 красавіка і 1 мая. Фінал адбудзецца ў Турыне 14 траўня.
Фота — football.by