Адгадай колер! Загадкі ад Міністэрства спорту і турызму
Нечаканым колеравым сюрпрызам парадавала Міністэрства спорту і турызму. Схема апублікаваная ў буклеце "Даследаванне іміджу Беларусі. Для стварэння турыстычнага брэнду". Выдалі яго Міністэрства спорту і турызму, дэпартамент па турызме, Нацыянальнае агенцтва па турызме.
У буклеце, сярод іншага, прыводзіцца статыстыка адказаў на пытанне "Калі б Беларусь мела толькі адзін колер, які б ён быў?". Адказы даюцца ў выглядзе каляровай дыяграмы. На ёй зялёны колер пазначаны блакітным, белы — чырвоным, чырвоны — зялёным, блакітны — бэзавым, шэры — блакітным, жоўты — аранжавым.
Магчыма, стваральнікі хацелі канчаткова заблытаць усіх, таму ў іншыя дыяграме яны пазначылі зялёны колер — блакітным, блакітны — бардовым, белы — салатавым, чырвоны — бэзавым, жоўты — блакітным, шэры — аранжавым.