Адгрымела першая частка “Навальніцы”

У першы дзень на фестывалі феерверкаў “Навальніца” каманды з Латвіі і Славакіі спаборнічалі ў майстэрстве падпальваць паветра, гурт Naka імкнуўся запаліць натоўп, а J-Морс, як заўсёды, граў на самых тонкіх сентыментах слухачоў. Прыкладна з усяго гэтага і складаўся стартавы дзень “Навальніцы”, калі не ўлічваць, канешне, “пробку” касмічных маштабаў на ўездзе ў САК “Лагойск”, дзе уласна і праходзіць мерапрыемства. Тым, хто сёння ці заўтра збіраецца наведаць “Лагойск” на уласным аўтамабілі, арганізатары раяць добра падумаць, бо учорашні затор раскінуўся на 5 кіламетраў у кожны бок і стаяць у ім даводзілася да чатырох гадзін. Таму, у выніку, можа аказацца, што прасцей і камфортней скарыстацца спецыяльным аўтобусам, які рэгулярна адпраўляецца ад Нацыянальнай бібліятэкі, ці прыехаць як мага раней.


"Касмічная пробка"














Строгае міжнароднае піратэхнічнае журы



























Калі другі фестывальны вечар (29 жніўня) вы не прастаіце ў “пробцы”, то вас чакае вельмі насычаная праграма. Акрамя піратэхнічных каманд з Чэхіі і Францыі, выступяць гурты Open Space і Ляпіс Трубяцкой. Прычым сэт апошніх будзе суправаджацца грандыёзным піратэхнічным шоў, якога большасць беларусаў, напэўна, яшчэ не бачыла. Аналагічнае вогненнае прадстаўленне можна ўбачыць на канцэртах гурта RAMMSTEIN.

Сачыце за фотарэпартажамі з фестывалю “Навальніца”
 на нашым сайце.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі