Адмена валютных крэдытаў не паўплывала на крэдыты на навучанне

Пра гэта Еўрарадыё паведамілі ў Беларусбанку. Яго супрацоўнікі адзначылі, што і раней крэдыты на навучанне выдаваліся толькі ў рублях.
Цяпер студэнтам-платнікам рэкамендуюць браць ільготны крэдыт на навучанне. Нават супрацоўнікі банку прызнаюць, што ў звычайным — надта вялікія працэнты. Ільготны крэдыт на навучанне на сённяшні дзень бадай адзін з самых малых — толькі 7%.

Беларусбанк: “Там 50 % стаўкі рэфінансавання — гэта значыць, 7%. Гэта менавіта льготнае крэдытаванне, бо крэдыт на агульных падставах вельмі дарагі — 15-20 %. Што для гэтага трэба? Падаць дамову, даведку пра склад сям’і, пра даходы ўсіх працаздольных членаў сям’і. І гэтая сума не павінна быць меншай за 872 тысячы (на кожнага чалавека). Гэта 350% ад мінімальнага спажывецкага бюджэту на душу насельніцтва. Ну і даведка з інстытуту, што першая адукацыя, стацыянар”.

Калі ўсе гэтыя ўмовы выкананыя, то адкрываецца крэдытная лінія. Крэдыт выдаецца ў памеры 70% ад гадавога кошту, 30 % аплачваюць самі. Крэдыт пагашаецца пасля заканчэння навучальнай установы, а ўвесь гэты час выплачваюцца адсоткі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі