Адмененая паездка ў Канаду дзяцей з раёнаў, якія пацярпелі ад Чарнобыля
Паездка ў Канаду дзяцей з раёнаў, якія пацярпелі ад чарнобыльскай катастрофы, адмененая. Як паведамляе ИТАР-ТАСС, штогод на летнія месяцы ў Канаду прыязджала каля 100 дзяцей. Аднак у апошнія гады некаторыя з іх заставаліся ў Канадзе і іншых краінах, якія ўдзельнічалі ў падобных праграмах. І Беларусь цяпер патрабуе гарантый ад краін-удзельніц адносна таго, што дзеці будуць адпраўленыя назад пасля заканчэння адпачынку. Канада на гэтае патрабаванне не пагадзілася.