Адміністратару "Белых халатаў" прысудзілі 4 гады калоніі

Адміністратару "Белых халатаў" прысудзілі 4 гады калоніі

Палітзняволенага Уладзіслава Марціновіча асудзілі на чатыры гады калоніі за адміністраванне "Белых халатаў", паведамляюць праваабаронцы.

Справу 21-гадовага студэнта БДМУ Уладзіслава Марціновіча вялі ў Мінскім гарадскім судзе. Справу разглядала суддзя Алена Ананіч, дзяржабвінавачанне падтрымліваў Аляксандр Рамановіч.

Марціновіча, якога амаль год утрымліваюць пад вартай у СІЗА-1, прызналі вінаватым па ч. 3 арт. 361 Крымінальнага кодэкса (заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь) шляхам адміністравання тэлеграм-канала "Белыя халаты".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі