"Белыя халаты" паведамляюць пра паляванне на медыкаў

"Белыя халаты" паведамляюць пра паляванне на медыкаў

У Барысаве 3 траўня затрымалі доктара-неўролага Аляксандра Цялегу, паведамляе ТГ-канал "Белыя халаты". Ёсць звесткі, быццам яго завезлі ў СІЗА Гродна. Нібыта, мужчыну ўначы збілі ў кватэры і павезлі ў Гродна.

Паводле "Нашай Нівы", Цялега апошнія гады працаваў у Расіі, а ў Барысаў перыядычны прыязджаў да бацькоў. У сацсетках ён актыўна выказваўся пра сіуацыю ў Беларусі, гэтыя допісы і маглі стаць прычынай затрымання.

Таксама "Белыя халаты" пішуць, што ў Мінску 28 красавіка затрымалі супрацоўніцу сталічнай 11-й паліклінікі псіхолага Вольгу Бяседзіну. У той дзень у раёне вуліцы Ангарскай затрымалі каля 10 чалавек, у тым ліку і Бяседзіну. Суд над ёй адбыўся 30 красавіка, але сябры і калегі не ведюць яго вынікі. 

Раней паведамлялася пра затрыманне хірурга Андрэя Любецкага.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі