Адно з расійскіх падраздзяленняў пакінула свае пазіцыі ў раёне Бахмута

Украінскія байцы на фронце / https://www.facebook.com/GeneralStaff.ua
Украінскія байцы на фронце / https://www.facebook.com/GeneralStaff.ua

Адно з падраздзяленняў Узброеных сіл Расіі пакінула свае пазіцыі ў раёне Бахмута. "Збеглі ўсе і агалілі фронт шырынёй амаль два кіламетры і глыбінёй 500 метраў", сцвярджае кіраўнік "вагнераўцаў" Яўген Прыгожын. "Добра, мы яго заблакавалі сяк-так", — дадаў ён.

Уцёкі расійскіх вайскоўцаў з 72-й брыгады адбыліся 9 траўня. Па словах Прыгожына, за пакінуты "стратэгічны плацдарм" раней загінулі каля 500 "вагнераўцаў". Ён не ўдакладніў, дзе гэта адбылося. Верагодна, маецца на ўвазе наваколле Бахмута, дзе расіяне намагаюцца перарэзаць апошнія дарогі, якія кантралююць украінскія вайскоўцы. Украінскія крыніцы пацвярджаюць, што ў расіян "месцамі... пасыпаліся флангі".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі