Пацярпелую ў аварыі ва Украіне беларуску прывезлі ў брэсцкую бальніцу

Нагадаем, здарэнне адбылося раніцай 11 ліпеня каля вёскі Воля Любітоўская пад Ковелем. Там сутыкнуліся беларускі турыстычны і ўкраінскі маршрутны аўтобусы. Аўтобус з 50 пасажырамі-беларусамі (сярод іх — дзясяткі падлеткаў) ехаў на балгарскі курорт. Загінулі 8 чалавек (адно дзіця з Беларусі, 2000 года нараджэння), дзясяткі людзей атрымалі траўмы (25 з іх — грамадзяне нашай краіны).

Вось што ўчора вечарам паведаміла Еўрарадыё намесніца галоўнага лекара Ковельскай цэнтральнай бальніцы Людміла Івахнюк:
 

"Адну пацыентку, стан якой цяжкі, рэанімабілем забралі на Мінск. А рэшта — 24 пацыенты — засталіся яшчэ ў нас. Але, нібыта, арганізаваны на заўтра транспарт. Раніцай глянем пацыентаў і ў 11 гадзін павінны быць рэанімабілі".

БЕЛТА дадае, што беларускую дзяўчынку, якая знаходзіцца ў цяжкім стане, прывезлі ў Брэсцкую абласную бальніцу. Яна знаходзіцца ў свядомасці, аперацыю яшчэ не праводзілі. Сёння ў Ковель з Брэста паедуць пяць рэанімабіляў, якія забяруць тых, хто атрымаў у аварыі цяжкія траўмы. Іншых беларусаў, у якіх лёгкія пашкоджанні, і пасажыраў, якія не пацярпелі, на аўтобусе прывязуць у Брэст, адкуль адправяць у Мінск.
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі