Адраджаць "Чужога" будзе яго стваральнік

Пастаноўкай новага фільма з серыі "Чужы" будзе займацца стваральнік арыгінальнай карціны Рыдлі Скот.  Пра гэта паведамляе Variety са спасылкай на інфармацыю кінакампаніі 20th Century Fox. Мяркуецца, што новы фільм стане прыквелам да гісторыі, экранізаванай Скотам у яго знакамітай стужцы 1979 года.

Займацца сюжэтам даручана сцэнарысту Джону Спэйтсу (Jon Spaihts). Раней сам Скот збіраўся забраць прадзюсерскія абавязкі, а рэжысуру даручыць стваральніку камерцыйнай рэкламы Карлу Эрыку Рынсшу.

Нагадаем, што ў фільме "Чужы" гаворка ішла пра экіпаж касмічнага грузавіка, які адгукнуўся на дзіўны сігнал, што выходзіў з нежывой планеты. Пасля пасадкі астранаўты знаходзяць іншапланетны карабель, на борце якога знаходзіцца яйкі з зародкамі арганізмаў, у якіх замест крыві кіслата. Адна з такіх істот трапляе на касмічны грузавік і знішчае ўсю каманду за выключэннем лейтэнанта Элен Рыплі.

Калі менавіта Рыдлі Скот прыступіць да працы над прыквелам, пакуль не паведамляецца. Зараз рэжысёр заняты здымкамі фільма пра Робін Гуда, галоўную ролю ў якім выконвае Расэл Кроў.

Фота: www.seganerds.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі