Адвакат: Прэзідэнты Украіны і Расіі дамовіліся пра вызваленне Саўчанка
Прэзідэнты Украіны і Расіі дамовіліся пра вызваленне ўкраінскай лётчыцы Надзеі Саўчанка. Аднак дэталі таго, як і калі яе вызваляць, пакуль невядомыя, распавёў Радыё "Свабода" адзін з адвакатаў Саўчанкі Марк Фейгін.
Паводле яго словаў, Саўчанка і два расійскія вайскоўцы, захопленыя ва Украіне, могуць быць вызваленыя па розных працэдурах.
11 траўня адвакаты Марк Фейгін і Мікалай Полазаў наведалі ў СІЗА Саўчанка, якой акурат споўнілася 35 гадоў.
4 траўня Федэральная служба выканання пакаранняў Расіі пачала збор дакументаў, неабходных, каб выдаць Украіне асуджаную ў Расіі палонную лётчыцу Надзею Саўчанка. Яе прысудзілі да 22 гадоў пазбаўлення волі.