Адваката палітзняволенай Анастасіі Лазарэнка зрабілі сведкам па яе справе

Анастасія Лазарэнка / prisoners.spring96.org
Анастасія Лазарэнка / prisoners.spring96.org

Палітзняволеную адвакатку Анастасію Лазарэнка пазбавілі абароны: аднаго з яе адвакатаў зрабілі сведкай па яе ж справе, пішуць праваабаронцы.

Гэта азначае, што абараняць інтарэсы Лазарэнка ў судзе ён больш не можа. Паводле інфармацыі праваабаронцаў, здарылася гэта незадоўга да завяршэння следства.

Разгляд справы палітзняволенай адвакаткі пачынаецца сёння ў Мінскім гарадскім судзе. Працэс вядзе суддзя Святлана Чарапанава. Лазарэнка судзяць паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэкса за "перадачу даных сілавікоў і суддзяў у тэлеграм-каналы", а таксама за кансультацыі пад Акрэсціна ў жніўні 2020-га.

Як распавядала Еўрарадыё, 40-гадовую адвакатку затрымалі 2 чэрвеня 2022 года. Сілавікі з аўтаматамі і ў бронекамізэльках выбілі шыбы і выламалі дзверы.

На волі ў яе засталіся сталы бацька і 19-гадовы сын, які з 16 год пакутуе на хваробу Крона.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі