“Аэрафлот” адмяніў усе дзённыя рэйсы паміж Мінскам і Масквой на 8 траўня
Авіякампанія “Аэрафлот” адмяніла 8 траўня рэйс з вылетам у 13.50 з Масквы ў Мінск. Як паведамляе БЕЛТА, не будзе таксама выконвацца і адваротны рэйс з Мінска ў Маскву з вылетам у 16.05.
Гаворка вядзецца пра рэйсы, якія вылятаюць з маскоўскага аэрапорта Шарамецьева. Агулам там адмянілі каля 10 рэйсаў. Аб прычынах такога рашэння не паведамляецца.