Афіцыйна: дарадца Трампа Джон Болтан сустрэнецца ў Мінску з Лукашэнкам і Макеем

Джон Болтан у Вашынгтоне / Reuters
Джон Болтан у Вашынгтоне / Reuters

Дарадца прэзідэнта ЗША Дональда Трампа па нацыянальнай бяспецы Джон Роберт Болтан II наведае Мінск 29 жніўня. У графіку высокага чыноўніка дзве сустрэчы: з кіраўніком Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам і міністрам замежных спраў Уладзімірам Макеем. Пра гэта паведамляе ў сваім Facebook-акаўнце амбасада ЗША ў Беларусі.

Джон Болтан едзе ў Мінск, каб "абмеркаваць пытанні рэгіянальнай бяспекі і падкрэсліць падтрымку ЗША суверэнітэту і незалежнасці Беларусі".

У Беларусь Болтан прыедзе з Украіны, дзе таксама знаходзіцца з афіцыйным візітам. У прыватнасці, ён сустрэўся з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім і ўсклаў кветкі да мемарыяла ў гонар салдат, якія загінулі ў час канфлікту на паўднёвым усходзе Украіны.

Прыезд Болтана ў Беларусь суправаджаецца актывізацыяй прарасійскай прапаганды. Еўрарадыё прааналізавала, якія паведамленні ўяўляюць з сябе відавочныя фэйкі, а якія могуць мець дачыненне да рэчаіснасці.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі