Афіцыйны Саюз пісьменнікаў займеў зялёны сцяг (фота)

Сцяг афіцыйнага Саюзу пісьменнікаў Беларусі быў вывешаны на нядаўняй Мінскай кніжнай выставе. Сцяг зялёнага колеру з нацыянальным арнаментам унізе мае вялікі надпіс з назвай арганізацыі.  Па словах кіраўніка арганізацыі Мікалая Чаргінца, гэты сімвал зарэгістраваны ў афіцыйным парадку. Распрацаваны ён яшчэ тры гады таму:

Чаргінец: Мы звярнуліся да прыватнай фірмы — дапамагчы нам зрабіць свой сцяг. Яны распрацоўвалі гэта тры гады таму. Назвы не памятаю, ведаю, што яны знаходзяцца на вуліцы Талбухіна.

Па словах Мікалая Чаргінца, сцяг арганізацыі не ўсім прыйшоўся да спадобы. Некаторыя наведвальнікі кніжнай выставы ладзілі нават правакацыі. У прыватнасці, кіраўнік афіцыйных пісьменнікаў назваў паводзіны дзвюх дзяўчат хамскімі.

Фота — retshyz.livejournal.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі