АГП мае трох патэнцыйных кандыдатаў у прэзідэнты

З'езд пройдзе ў траўні 2014-га. Пра гэта Радыё Свабода паведаміў лідар АГП Анатоль Лябедзька. Паводле яго словаў, кандыдатам у прэзідэнты "неабавязкова будзе старшыня партыі". Прозвішчы траіх "патэнцыйных кандыдатаў" ён не назваў.



Дарэчы, пра свае прэзідэнцкія амбіцыі ўжо публічна абвесцілі лідар грамадзянскай кампаніі "Гавары праўду" Уладзімер Някляеў, кіраўніца грамадзянскай кампаніі "Наш дом" Вольга Карач, старшыня Ліберальна-дэмакратычнай партыі Сяргей Гайдукевіч, бібліятэкарка з Бабруйску Святлана Грыцэнка — як вылучэнне ад кааліцыі дэмакратычных сілаў гэтага горада.



Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі мусяць прайсці ў 2015 годзе.
 

Фота — bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі