Агучаныя страты баевікоў і ўкраінскіх байцоў у баях за Шырокіна (відэа)

2 ліпеня пасёлак Шырокіна пад Марыупалем цалкам перайшоў пад кантроль украінскай улады. Баевікі адтуль адступілі. Як вядома, паводле Мінскіх пагадненняў, Шырокіна мусілі кантраляваць украінскія сілавікі, аднак баевікі не жадалі адтуль сыходзіць. Тады зімой 2015-га ўкраінскія байцы вызвалілі населены пункт. Неўзабаве значныя сілы баевікоў паспрабавалі вярнуць Шырокіна пад свой кантроль, баі трывалі аж да нядаўняга часу. Варта адзначыць, што насельніцтва было эвакуяванае адтуль яшчэ на самым пачатку баёў.

Як паведамляе ТСН, дэпутат Вярхоўнай Рады Украіны і куратар палка "Азоў" Андрэй Белецкі заявіў, што за час баёў за Шырокіна баевікі страцілі забітымі, параненымі і палоннымі больш за 800 чалавек. Ён спасылаецца на дадзеныя радыёперахопу. Украінскія сілавікі страцілі 60 чалавек забітымі і 200 параненымі.

Шырокіна абаранялі не толькі байцы палка "Азоў", але і "Данбаса", 37-га батальёна Узброеных сілаў Украіны. Абаронцы лічаць, што атрымалі перамогу і чакаюць загаду, каб прасунуцца далей, вызваляючы іншыя населеныя пункты.

Фота: АР

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі