Агульнанацыянальную дыктоўку напісалі амбасадары Швецыі і Ўкраіны
21 лютага, у Міжнародны дзень роднай мовы, амбасадары Швецыі і Ўкраіны ўзялі ўдзел у напісанні II Агульнанацыянальнай беларускай дыктоўкі ў мінскім офісе “Таварыства беларускай мовы”.
Пасля дыктоўкі, тэкст якой чыталі намеснікі старшыні ТБМ Алена Анісім і Людміла Дзіцэвіч, шведскі амбасадар Стэфан Эрыксан зазначыў, што сваім удзелам у акцыі ён жадае паказаць інтарэс да "вельмі своеасаблівай і прыгожай беларускай мовы, на якой неабходна размаўляць".
БелаПАН