Акадэмія навук прыдумала для школьнікаў дыетычную каўбасу

Тлушчу ў ёй менш, а яшчэ навукоўцы плануюць дадаць у яе вітаміны групы В і магній / pixabay, фота ілюстрацыйнае

Тлушчу ў ёй менш, а яшчэ навукоўцы плануюць дадаць у яе вітаміны групы В і магній / pixabay, фота ілюстрацыйнае

Каўбасныя вырабы для харчавання дзяцей з павышаным індэксам масы цела прыдумалі ў беларускай Акадэміі навук. Зніжэння каларыйнасці прадукту дасягнулі за кошт змяншэння працэнта ўтрымання тлушчу.

"За кошт зніжэння ў рэцэптуры да 30% тлушчу нам удалося знізіць каларыйнасць з 246 да 160 кілакалорый на 100 грам прадукту", — расказала намесніца дырэктара па навуковай рабоце РУП "Інстытут мяса-малочнай прамысловасці" НАН Беларусі Алена Сцяпанава.

Таксама ў прадукце на 10% зніжанае ўтрыманне солі. І ёсць магчымасць дадаць у гэтую дыетычную каўбасу вітаміны групы В і магній.

Распрацоўка асартыменту такіх каўбасных вырабаў ужо на завяршальным этапе.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі