Акцёру Джоні Дэпу пагражае да 10 гадоў турмы ў Аўстраліі

Знакамітаму амерыканскаму акцёру Джоні Дэпу пагражае да 10 гадоў турмы ў Аўстраліі. Яго могуць такім чынам пакараць за незаконны ўвоз на кантынент сабак (двух ёркшырскіх тэр'ераў).

Як паведамляе газета The Sydney Morning Herald, Дэп прыляцеў у Аўстралію для ўдзелу ў здымках 5-й часткі фільма "Піраты Карыбскага мора". Учора з заявай выступіў Аўстралійскі камітэт сената, які паведаміў, што за парушэнне заканадаўства акцёр можа альбо трапіць на працяглы тэрмін за краты, альбо атрымаць буйны штраф — 340 тысяч долараў.

РІА "Новости" адзначае, што турэмны тэрмін пагражае і пілоту самалёта, на якім прыляцеў у Аўстралію Джоні Дэп. Яго падазраюць у дапамозе ў здзяйсненні злачынства.

Нагадаем, у Аўстраліі з-за ўнікальнай фаўны дзейнічаюць строгія законы аб увозе жывёлаў. Яны павінны праходзіць працяглы каранцін.

Фота: АР, goldcoastbulletin.com.au, The Sydney Morning Herald

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі