Акцыянер дзяржпрадпрыемства атрымлівае прыбытак - рубель на год

За 5 гадоў кінарэжысёр Юрый Елхаў, уладальнік 199 акцый ААТ “Мінскі завод жалезабетонных канструкцый”, атрымаў 995 рублёў чыстага прыбытку.

Юрый Елхаў: Памятаеце шуміху з чэкамі “Маёмасць”? На сертыфікаты ўсёй сям'і мы купілі 199 акцый сур'ёзнага ААТ, “Мінскі завод жалезабетонных канструкцый”, што на вуліцы Янкі Маўра. Ужо 5 гадоў, як мы акцыянеры гэтага дзяржпрадпрыемства. Таму і вырашылі даведацца, якія дывідэнды за гэты час на наш рахунак паступілі.  Штогадовы прыбытак на адну акцыю складае адзін беларускі рубель!
Міжтым завод працуе ў тры змены, прадукцыя карыстаецца попытам, бо будаўніцтва ідзе заўжды, безуважна на крызіс ці вайну.

Юры Елхаў звярнуўся да кіраўніцтва прадпрыемства. Там адказалі, што пра яго прыбыткі нічога не ведаюць і параілі звярнуцца ў Саўмін. А пра дывідэнды усе гэтыя гады не паведамлялі таму, што канверт з маркай каштуе даражэй, чым прыбытак ад 199 акцый за 5 гадоў.

РэгіёнBY

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі