Актрыса Арнэла Муці сядзе ў турму за вячэру з Пуціным

Знакамітая італьянская актрыса Арнэла Муці асуджаная да васьмі месяцаў турмы і штрафу ў 600 еўра. Такім чынам суд пакараў яе за прапушчаны спектакль ў Тэатры Вэрдзі ў горадзе Пардэноне.

У 2010 годзе Муці павінна была граць у гэтым спектаклі, аднак спаслалася на хваробу і на сцэну не выйшла. Замест гэтага яна вячэрала ў Санкт-Пецярбургу з Уладзімірам Пуціным, які ў той час быў прэм’ер-міністрам Расіі, паведамляе Lenta.ru са спасылкай на еўрапейскія СМІ.

Доказам таго, што Арнэла Муці сапраўды вячэрала з Пуціным, з’яўляецца відэазапіс. У снежні 2010 года ў паўночнай расійскай сталіцы адбываўся дабрычынны прыём, прысвечаны барацьбе з дзіцячымі анкалагічнымі і афтальмалагічнымі захворваннямі. На прыёме таксама прысутнічалі Жэрар Дэпард'ё, Мікі Рурк, Голд Хоун, Венсан Касэль, Моніка Белучы, Курт Расэл, Шэрон Стоўн ды іншыя знакамітасці.

Аднак у тэатры Арнэла Муці патлумачыла свой прагул хваробай — ларынгафарынгітам, што пацвярджала медыцынская даведка. Гэты дакумент вызваляў зорку тэатра і кіно ад абавязку выйсці на сцэну, нягледзячы на атрыманы ганарар у 25 тысяч еўра.

Адміністрацыя тэатра падала ў суд пазоў супраць актрысы, выкрыўшы яе ў прадастаўленні фальшывага медыцынскага пасведчання. Цяпер Муці можа альбо адправіцца ў турму, альбо, каб пазбегнуць турэмнага зняволення, заплаціўшы 30 тысяч еўра Тэатру Вердзі. Прысуд выявіўся нават больш строгім, чым разлічвала абвінавачванне.

Ілюстратыўнае фота bublik.delfi.ee

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі