Актывіст з "Плошчы Перамен" Сцяпан Латыпаў каля месяца правёў у ШІЗА
Сцяпан Латыпаў / Фота з сацсетак
Амаль месяц у лютым правёў у штрафным ізалятары (ШІЗА) актывіст з "Плошчы Перамен" палітвязень Сцяпан Латыпаў. Пра гэта паведамляюць праваабаронцы са спасылкай на блізкіх Сцяпана.
Латыпаў адбывае тэрмін у папраўчай калоніі ў Івацэвічах, яе яшчэ называюць "Воўчыя норы". З пачатку года Латопов правёў у ШЫЗА ўжо 32 дні, з іх 27 — у лютым.
"На дадзены момант гэта рэкорд, больш [ніхто] столькі тут не адседжваў — нават бывалыя зэкі, у іх вочы на лоб вылазяць: "Колькі ж можна катаваць, чаго ты такога зрабіў?" — расказвае Сцяпан блізкім. Паводле іх слоў, рапарты, якія рабіліся падставай для змяшчэння ў ШІЗА, складаліся "паводле надуманых прычын".
Сцяпан піша, што яму вельмі цяжка, "таму што я Сцяпан Латыпаў, і мне тут дастаецца больш за ўсіх". Але ён старэецца трымацца і "не чарсцвець".
Нагадаем, Латыпаў жыў у дварах на вуліцы Чарвякова, якія зрабаліся вядомыя дзякуючы стойкасці мясцовых жыхароў і муралу, прысвечанаму "ды-джэям Перамен". Мурал на трансфарматарнай будцы неаднаразова зафарбоўвалі, а ён з'яўляўся зноў.
Латыпава абвінавацілі ў стварэнні дваровага telegram-чата, майстэрні па вырабе пратэснай сімволікі, супраціве супрацоўнікам міліцыі пры затрыманні 15 верасня 2020 года, а яшчэ ва ўвядзенні ў зман кліентаў пры аказанні паслуг па хімічнай абароне раслін. У выніку суд прыгаварыў яго да 8,5 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Сцяпан віну не прызнаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.