Алена Анісім на АНТ распавяла, у чым яна падтрымлівае Лукашэнку

Алена Анісім на АНТ распавяла, у чым яна падтрымлівае Лукашэнку

Алена Анісім у праграме "Контуры" на тэлеканале АНТ распавяла, у чым яна падтрымлівае Аляксандра Лукашэнку (паводле яго выступлення ў пятніцу ў парламенце). Дэпутат Палаты прадстаўнікоў, намеснік старшыні Таварыства беларускай мовы адзначыла, што ў адносінах з Расіяй кіраўніку дзяржавы вельмі нялёгка. Тым больш, што ён увесь час пазіцыянуе сябе як кіраўнік незалежнай краіны.

"Яго пазіцыя мне прымальная. У няпростых умовах ён адстойвае інтарэсы краіны і сваіх грамадзян. Таму я яго тут цалкам падтрымліваю", — сказала Анісім.

Як вядома, у Палаце прадстаўнікоў 6-га склікання ёсць толькі адзін апазіцыйны дэпутат — Ганна Канапацкая з АГП. Алена Анісім лічыцца адзінай прадстаўніцай грамадзянскай супольнасці.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі