Алене Танкачовай дазволілі застацца ў Беларусі яшчэ на месяц
Рэгістрацыя падоўжаная на перыяд разгляду скаргі ў ГУУС Мінгарвыканкама.
Праваабаронцы Алене Танкачовай працягнулі рэгістрацыю ў Беларусі на месяц. Рэгістрацыя падоўжаная на перыяд разгляду скаргі ў Галоўнае ўпраўленне ўнутраных спраў Мінгарвыканкама. Як паведамляе Цэнтр прававых трансфармацый Lawtrend, рашэнне аб прыпыненні высылкі будзе прынятае пазней.
Нагадаем, што праваабаронцу пазбавілі беларускага віду на жыхарства за шэраг парушэнняў правілаў дарожнага руху. Яна будзе абавязаная пакінуць Беларусь і не прыязджаць у нашу краіну цягам трох гадоў. Раней меркавалася, што пакінуць Беларусь Танкачова павінна да 5 снежня. Цяпер гэты тэрмін працягнуты яшчэ на месяц. Праваабаронца абскарджвае рашэнне аб сваёй высылцы.
Чым магла перашкодзіць уладам праваабаронца Алена Танкачова?