Алесь Міхалевіч заявіў пра свае прэзідэнцкія амбіцыі

З'езд Партыі БНФ быў нечакана "часова прыпынены" і старшыня Лявон Баршчэўскі аб'явіў, што "часова распачынаецца" з'езд грамадскага аб'яднання БНФ "Адраджэнне". Адразу ж слова атрымаў Алесь Міхалевіч, які раней быў выключаны з партыі пры актыўным удзеле Лявона Баршчэўскага.  Міхалевіч, які пасля мінулага з'езда паўгады быў намеснікам старшыні Партыі БНФ, даў справаздачу пра сваю дзейнасць. У сваім выступе ён раскрытыкаваў Баршэўскага. А ў канцы выступа заявіў, што збіраецца балатавацца на пасаду прэзідэнта Беларусі. Пасля выступу Алеся Міхалевіча зноў аднавіў працу з'езд Партыі БНФ.

Варта адзначыць, што ў пачатку з'езда Партыі БНФ з прапановай даць слова Міхалевічу выступіў Юрась Губарэвіч, але Лявон Баршчэўскі і Віктар Івашкевіч з гэтым не пагадзіліся. Аднак прыхільнікам Міхалевіча ўдалося дамагчыся яго выступу праз "часовае" правядзенне з'езда грамадскага аб'яднання БНФ "Адраджэнне" (усе дэлегаты маюць два мандаты для ўдзелу ў абодвух з'ездах).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі