Алімпіяда: Беларускі гарналыжнік вылецеў з трасы (фота)
На Алімпіядзе ў Сочы 14 лютага праходзяць спаборніцтвы ў хуткасным спуску ў рамках суперкамбінацыі.
Беларус Юрый Данілачкін стартаваў пад 41-м нумарам. Наш спартовец, як інфармуе "Прессбол", не справіўся з трасай, зваліўся і прабіў трохсекцыйную сеткавую загароду. На шчасце, гарналыжнік вылецеў на роўную снежную паверхню. Данілачкін падняўся самастойна, медычная дапамога яму не спатрэбілася.
Фота — pressball.by