Алу Пугачову могуць прызнаць "замежным агентам" да яе юбілею

Ала Пугачова

Ала Пугачова / РИА Новости

Народную артыстку СССР Алу Пугачову могуць прызнаць "замежным агентам". І, як пішуць некаторыя расійскія выданні, гэты статус прымадона расійскай эстрады можа атрымаць на свой 75-гадовы юбілей, які адзначыць 15 красавіка.

Днямі стала вядома, што Генпракуратура Расіі накіравала ў Мінюст запыт аб прызнанні Пугачовай "іншаагентам". Мінюст пачаў вывучаць такую магчымасць. Ідзе праверка крыніц фінансавання спявачкі і яе выказванняў. Сваё рашэнне міністэрства агучыць да 12 красавіка.

Ініцыятарам прызнання артысткі "іншаагентам" стаў праўладны актывіст і змагар з карупцыяй Віталь Барадзін. Паводле яго слоў, Ала Пугачова і яе муж Максім Галкін павінны пазбавіцца "маёмасці ў Расіі праз сувязі з замежнымі спецслужбамі".

Муж і жонка пакінулі Расію пасля яе нападу на Украіну. Яны адкрыта асудзілі вайну і падтрымалі ўкраінцаў.

Дарэчы, на канцэрце 29 сакавіка Максім Галкін закрануў тэму прызнання яго жонкі "іншаагентам". "На чарзе дзеці і сабака", — пажартаваў артыст, які ўжо даўно знаходзіцца ў гэтым статусе.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі