Аляксандр Бухвостаў: на нашых людзей у рэгіёнах пачаліся "наезды"

Мінюст прыняў рашэнне адтэрмінаваць дзяржаўную рэгістрацыю Беларускай партыі працоўных. Чыноўнікі запатрабавалі дадатковыя матэрыялы для правядзення праверкі праўдзівасці дакументаў, пададзеных заснавальнікамі партыі.  Нагадаем, устаноўчы з'езд БПП прайшоў у Мінску ў ліпені, у ім удзельнічалі 65 дэлегатаў з усіх абласцей краіны. Паводле слоў лідэра аргкамітэта па стварэнні Беларускай партыі працоўных Аляксандра Бухвостава, у Мінюст не падаваліся пратаколы рэгіянальных сходаў па вылучэнні дэлегатаў. Было спадзяванне, што чыноўнік Мінюста азнаёміцца з імі на месцы, але ён на з'езд не прыйшоў.

Аляксандр Бухвостаў: "Пойдзеш ім насустрач, будзеш даваць дакументы, яны пачнуць пераследаваць людзей усіх. І так ужо пачаліся тэлефанаванні. З рэгіёнаў паведамляюць, што на людзей пачалі "наязжаць".

Цяпер заснавальнікі партыі чакаюць афіцыйны дакумент з Мінюста, пасля чаго прымуць рашэнне, ці прадстаўляць усё ж дакументы, ці вырашаць гэтую праблему праз суд.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі