Аляксандр Глеб аб’явіць “сямейнае рашэнне” пра сваю кар’еру да 1 кастрычніка

Аляксандр Глеб аб’явіць “сямейнае рашэнне” пра сваю кар’еру да 1 кастрычніка

Аляксандр Глеб абяцае да 1 кастрычніка аб’явіць, ці скончыць кар’еру, ці працягне яе. Пра гэта ён распавёў у эфіры тэлеканала СТБ. 36-гадовы беларускі футбаліст не мае клуба з вясны, калі сышоў з самарскіх “Крылаў Саветаў”. Нядаўна ён спрабаваў уладкавацца ў БАТЭ, хацеў згуляць у Лізе Еўропы з “Арсеналам”, але атрымаў адмову.

Журналіст пацікавіўся, ці праўдзівыя чуткі, што ён можа перайсці ў адэскі “Чарнаморац”? “Я цяпер у сям’і, — кажа Глеб. — Займаюся. У бліжэйшы час вызначуся. Буду раіцца з жонкай, як для дзіцяці лепш. Таму будзе сямейнае рашэнне”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі