Аляксандр Глеб не выключае, што летам можа вярнуцца ў БАТЭ

 Аляксандр Глеб не выключае, што летам можа вярнуцца ў БАТЭ

Аляксандр Глеб не выключае, што летам можа вярнуцца ў БАТЭ, калі барысаўчане пачнуць новую еўракубкавую кампанію.

“Узнікне такое жаданне — абмяркуем пытанне. Калі абодва бакі ўсё задаволіць, то чаму не?”, — заявіў паўабаронца ў інтэрв’ю газеце “Прессбол”.

Футбаліст патлумачыў, што падпісаў кантракт з "Генчлербірлігі" толькі на паўгода, таму што ў Турцыі яму падабаецца, “калі ён там не надоўга”. Разам з тым Глеб адзначыў, што яму прапаноўвалі перайсці ў адзін з клубаў амерыканскай МЛС (Major League Soccer). Аднак ён не прыняў гэтую прапанову.

"Але праблема ў тым, што чэмпіянат МЛС стартуе толькі ў сакавіку. Не хацелася чакаць так доўга. Хоць наогул у ЗША цікавая ліга. Ёсць жаданне калі-небудзь там пагуляць. Аднак цяпер я задаволены, што зноў перайшоў у "Генчлербірлігі", — заявіў футбаліст.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі