Аляксандр Глеб працягне кар'еру ў "Валенсіі"?
Футбольныя клубы "Валенсія" і "Барселона" могуць памяняцца гульцамі, пішуць іспанскія СМІ. Нападнік Давід Вілья ў наступным сезоне будзе абараняць колеры "Барселоны". Кошт пераходу складае 40 мільёнаў еўра, адзначае "Прессбол". Паводле дамовы, "Барселона" можа аддаць "Валенсіі" паўабаронцу Аляксандра Глеба, які цяпер знаходзіцца на правах арэнды ў "Штутгарце", і форварда Баяна Кркіча.