Аляксандр Глеб стаў у "Штутгарце" перакладчыкам

Больш паспяхова, чым у стартавым матчы, выступіў беларускі футбаліст Аляксандр Глеб у пераможным матчы "Штутгарта" супраць "Фрайбурга" (4:2). На рахунку Глеба "барселонаўская" перадача, пасля якой расійскі легіянер Павел Паграбняк на 53-й хвіліне адкрыў лік. Праўда, беларус зноў не дагуляў матч і быў заменены ў канцы другога тайма.
Як адзначае ў інтэрв'ю ua-football.com Паграбняк, ён пакуль не ведае нямецкай мовы і ў якасці перакладчыка выступае Аляксандр Глеб.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі