Аляксандр Лукашэнка адпраўляецца ў Грузію

22-24 красавіка Аляксандр Лукашэнка наведае Грузію з афіцыйным візітам.

Паведамляецца, што ў Грузію ён прыбудзе ўвечары 22 красавіка. У праграме візіту значацца перамовы кіраўніка Беларусі з прэзідэнтам Грузіі Георгіем Маргвелашвілі, з прэм'ер-міністрам Грузіі Іракліем Гарыбашвілі, Каталікосам-Патрыярхам ўсяе Грузіі Ільём Другім.

Падчас паездкі Лукашэнкі запланаваная цырымонія падпісання двухбаковых дакументаў і шэраг іншых мерапрыемстваў. На 24 красавіка запланаваная паездка беларускага кіраўніка ў Батумі. Там ён будзе прысутнічаць на цырымоніі падпісання дамовы аб гарадах-пабрацімах паміж Батумі і Брэстам.

Акрамя ўсяго, падчас візіту Лукашэнкі пройдзе грузіна-беларускі бізнэс-форум. Дэлегацыю нашай краіны ўзначальвае намеснік прэм'ер-міністра Міхаіл Русы. У дэлегацыю ўвайшлі прадстаўнікі каля 40 кампаній, якія працуюць у сферах энэргетыкі, транспарту і лагістыкі, хімічнай і нафтахімічнай вытворчасці, дарожна-будаўнічай і сельскагаспадарчай тэхнікі, медыкаментаў, тавараў шырокага спажывання і прадуктаў харчавання.

Фота — ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі