Аляксандр Лукашэнка перанёс аперацыю (відэа)
Яму прааперавалі каленны сустаў — гэта было планавае ўмяшанне.
Прычынай аперацыі стала спартовая траўма, атрыманая на адной з трэніровак па хакеі. Умяшанне было планавым, але з-за шчыльнага графіка правесці яе раней не атрымлівалася. Пра гэта паведаміла ў эфіры тэлеканала СТВ прэс-сакратар Аляксандра Лукашэнкі Наталля Эйсмант.
Паводле яе словаў, беларускі кіраўнік адчувае сябе здавальняюча. Ён знаходзіцца ў сваёй загараднай рэзідэнцыі. Для рэабілітацыі спатрэбіцца 3-4 дні. Свае абавязкі Лукашэнка выконвае ў поўным аб’ёме, заявіла яго прэс-сакратар.
Аперацыю Лукашэнку рабілі ў Рэспубліканскім клінічным медыцынскім цэнтры Упраўлення справамі прэзідэнта.
Фота — dw.de