Аляксандр Лукашэнка расказаў, што ёсць лепшае за хакей
Падчас паездкі на Мінскі мотавелазавод Аляксандр Лукашэнка нахвальваў ровары.
Ён заявіў, што любіць ровары з дзяцінства і катаецца на іх дагэтуль, калі надвор'е не дазваляе бегаць на лыжаролерах. Ён паведаміў, што ў яго ёсць некалькі ровараў, у тым ліку і беларускі "Аист".
"Вельмі шкадую, што я трэніруюся не на "Аисте", — перадае БЕЛТА ягоныя словы.
Сам Лукашэнка аддае перавагу роварам з карбонавымі рамамі і лічыць, што ў Беларусі трэба вырабляць такія мадэлі.
Пры гэтым ён дадаў, што ровар — гэта лепш за хакей: "Галоўнае разумець самім, што ровар — гэта для здароўя самае лепшае. Лепш, чым футбол, хакей".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.