Аляксандр Лукашэнка сёння адчыніць Плошчу дзяржаўнага сцяга (фота)

Афіцыйнае адкрыццё адбудзецца ўвечары ў аўторак.

Нагадаем, упершыню пра праект стварэння плошчы Дзяржаўнага сцяга каля Палаца незалежнасці на праспекце Пераможцаў у сталіцы Аляксандр Лукашэнка распавёў у пачатку траўня. Тады ж ён у чарговы раз выказаў свае адносіны да бел-чырвона-белага сцягу, які быў дзяржаўным у 1991-1995 гадах.

"На маім аўтамабілі быў бел-чырвона-белы штандар, — гаварыў Лукашэнка. — Але я заўсёды быў прыхільнікам гэтай [цяперашняй] сімволікі. Для мяне гэтыя сімвалы — душа народа".
 

Новую рэзідэнцыю Лукашэнкі падпішуць па-беларуску
 

Фота — nn.by, sb.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі