Аляксандр Лукашэнка ўвосень паедзе ў Манголію з афіцыйным візітам
Першы афіцыйны візіт Аляксандра Лукашэнкі ў Манголію плануецца гэтай восенню. Пра гэта паведаміў намеснік старшыні Палаты прадстаўнікоў Віктар Гумінскі 8 красавіка на сустрэчы з дэлегацыяй Арганізацыі міру і сяброўства Манголіі на чале з яе прэзідэнтам Дэлэгійнам Загджавам.
Паводле Гумінскага, цяпер ідзе падрыхтоўка да візіту і да таго часу будуць унесеныя адпаведныя прапановы што да яго тэматыкі. Мяркуецца, што будуць падпісаныя пагадненні ў сферы гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва.
Нягледзячы на тое, што дыпламатычныя стасункі паміж Беларуссю і Манголіяй былі ўсталяваныя ў 1992 годзе, паміж краінамі дагэтуль не было візітаў на вышэйшым узроўні, а таксама на ўзроўні парламенцкіх дэлегацый, перадае БелаПАН.